Зялёнае гняздо

Неўладкаваны чалавечы дом,
Жывая кропля чорнага сусвету —
Зямля мая,
Зялёнае гняздо,
Адкуль вылётваюць
I птушкі, і ракеты.

Тут акіяны звоняць у званы
I дзьмухаюць вятры на пыл пустыняў.
Ды стала гнёздаў менш пасля вайны,
I пушчы не такія ўжо густыя.

Ў зямным гняздзе —
Мільярды розных схоў
У небаскробах,
На мікробных пашах,
I ластаўкі — пад кожнаю страхой,
I пчолы ў вуллях — на выгодзе пасек.

Разбураныя гнёзды і дамы —
То боль зямлі і горкі плач сіроцкі.
Жыць і рабіць у шчасці можам мы,
Хоць і прыйшлі ў свет гэты
Без сарочкі.

Мы пасажыры і праваднікі
У рэйсах калясонечных
Транзітных.
I вецер вандраванняў нам вякі
Пяе адно і тое ж,
Як транзістар.

Напэўна, нам шанцуе на святло
Ў Галактыцы...
Дык гнёзды рамантуйце
I сейце жыта,
Праганяйце зло
I пра зямную смерць не лямантуйце.

Пімен Панчанка

Друзья

Хотите дружить? Пишите в обратную связь

Последние комментарии

Сейчас на сайте

Сейчас на сайте 0 пользователя и 1 гость.

Каталоги

 
Rating All.BY

История поиска

-