Вывучаю замежныя мовы...

Вывучаю замежныя мовы —
Птушак і дрэў,
Ветру і каменя,
Вады і агню...
Мне трэба дамовіцца з імі.
Баюся,
Каб птушкі
Аднойчы
He адляцелі
У незваротны вырай,
He знайшоўшы, дзе прызямліцца
На далоні маёй...
Хачу,
Каб на мяне дрэвы
He глядзелі, як на забойцу,
Які толькі і наравіць
Секануць па іх
Тапаром.
Я ветру аддаў
Крылы ветракоў і парусы,
Але яму мала —
Разбушаваўшыся,
Часам
Зрывае дахі з дамоў,
Як шапкі.
Колькі разоў
Я прасіў у каменя:
Будзь сцяною палаца,
Будзь маставою вуліцы,
I не трэба ляцець
У напрамку —
Да чалавечага чэрапа!
Але камень
Маўчаннем
Адказваў.
I з вадой у мяне
Клопатаў хопіць:
To я без яе смагну,
To яна мяне топіць.
А як без агню пражыць на зямлі?
Агонь, сагрэй,
Агонь, не спапялі!
Вывучаю замежныя мовы —
Птушак і дрэў,
Ветру і каменя,
Агню і вады...
Мне з імі дамовіцца трэба.

Пятрусь Макаль

Друзья

Хотите дружить? Пишите в обратную связь

Последние комментарии

Сейчас на сайте

Сейчас на сайте 0 пользователя и 2 гостя.

Каталоги

 
Rating All.BY

История поиска

-