У стозе

Даўно ўжо ня бачыў
на ўласныя вочы
звычайнага сьветляка.
Чуў калі салаўя?
О, дай, Божа,
памяць.
А дзе падзеліся
кажаны?
I зараз не дакумекаю.
Напэўна,
сьветлякі затаптаны
ветрам,
салаўі ў эміграцыі
бестэрміновай,
а лёс лятучых –
увогуле таямніца.
I чаго толькі бязглуздага
ня лезе ў голаў
падчас бяссоньніцы
ў стозе сена.

Юрка Голуб

Друзья

Хотите дружить? Пишите в обратную связь

Последние комментарии

Сейчас на сайте

Сейчас на сайте 0 пользователя и 1 гость.

Каталоги

 
Rating All.BY

История поиска

-