Прыходзяць часта к нам хваробы...
Ср, 2011-03-23 16:45 — admin
Прыходзяць часта к нам
хваробы —
I мы пад пахай грэем ртуць.
А ў вёсцы
бацьку-хлебароба
Яны, на шчасце,
не бяруць.
Па полі слотны вецер войсае,
Ганяе хмары
цэлы дзень —
А ён, расхрыстаны і босы,
Па лужах восеньскіх ідзе.
I п'е нагбом
з палеткаў голых
Гаркавы пастушыны дым,
I робіць на хаду уколы
Яму іржэўнік малады.
I так салодка патыхае
Вільготна-чорная ралля.
I слухае яго дыханне
Сівая доктарка —
Зямля.
Генадзь Бураўкін
Последние комментарии
6 года 49 недели назад
8 года 18 недели назад
8 года 39 недели назад