Папытай нават бога самога...

Папытай нават бога самога —
He адкажа,
                   што ўдалечыні:
Сінь туману ці воблака смога,
След ракет альбо зорак агні.

Дзе ўчарашні наш дзень, дзе навейшы.
Дзе тут ява, дзе лоўкі спадман?..
Ля дарогі сянажныя вежы —
Быццам бы караблі марсіян.
 
Зазямляецца цуд недасяжны...
Ад чаго ж столькі ў сэрцы тугі?
З неба сыплюцца чорнаю сажай
Яшчэ белыя ўчора снягі.

Чыстай плыні шукае дарэмна
Стронга быстрая ў мутнай вадзе.
Жоўты дым аб'ядае на дрэвах
Маладыя лісточкі надзей...

Сон далёкі ці блізкая ява,
Ясны жах ці наіўны спалох?
Дзе ён,
            зманлівы той і рухавы
Між вар'яцтвам і марай парог?..

He на бога маё спадзяванне.
He на розум машынны ці стрэс —
А на ціхае-ціхае ранне
I сініцай разбуджаны лес:
He вяртаючы гібласць імшар,
Паважаючы сілу метала,
He дапусціць усё-ткі душа,
Каб іх раптам на свеце не стала...

Генадзь Бураўкін

Друзья

Хотите дружить? Пишите в обратную связь

Последние комментарии

Сейчас на сайте

Сейчас на сайте 0 пользователя и 0 гостя.

Каталоги

 
Rating All.BY