Мы пільней пазіраем на рэкі...
Чт, 2012-03-01 14:15 — admin
Мы пільней пазіраем на рэкі
I з дэльфінамі падружылі.
Лес нам дорыць
найлепшыя лекі:
Мы прыродзе яшчэ не чужыя.
Садзім клёны
і мальвы ля хаты,
I вядзе праз усе непагоды
Караблі чарадзейны лакатар —
Набліжаемся да прыроды.
Прызямляемся на парашутах,
Пагружаемся ў цёмныя воды,
Вывучаем бусловы маршруты —
Набліжаемся да прыроды.
А калі хто наважыцца,
горды,
Чалавека стварыць у прабірцы,
Сам адлучыць сябе ад прыроды
I не здолее ў заўтра прабіцца.
Згінуць нормы усе і законы,
Паімчымся па іншай арбіце...
Богам стаць, далібог, рызыкоўна!
А прабіркі пакуль што не біце.
Пімен Панчанка, 1973
Последние комментарии
6 года 49 недели назад
8 года 18 недели назад
8 года 39 недели назад