Меліярацыя

Паляшучка мяне пацалуе на ўцеху каханню, —
Рассячэ далягляд на заходзе імклівая каня.

Шчупакі плаўнікамі спілуюць чырвоныя сосны;
Мёд жывіцы ў цыстэрны збяруць меднавокія восы;

Цягнікі, як вужакі, цяжкія галовы падымуць;
Закіпіць небасхіл і зацягнецца вугальным дымам;

Страказа-верталёт праміне сваё цёплую зорку;
Прыгадае Зямля — час Адама ад яблыка горкі;

Абумовіць пяшчота экспертыментальныя змены;
Чарапаха пакіне самотнаму панцыр каменны;

Дыназаўры-бульдозеры спаляць салярку густую;
Здрыгануцца каўшы, экскаватары залямантуюць;

Маладая вада загартуе стотоннага латніка-рака;
На свой цень азірнецца — забрэша здурэлы сабака;

Спруцянеюць ад зайздрасці ведзьмы, пачуўшы пра дзіва, —
Паляшучка на долю ліхую дачку нарадзіла.

Адам Глобус

Друзья

Хотите дружить? Пишите в обратную связь

Последние комментарии

Сейчас на сайте

Сейчас на сайте 0 пользователя и 2 гостя.

Каталоги

 
Rating All.BY

История поиска

-