He ўрадзіла зямля, захварэла...
Чт, 2012-03-01 15:48 — admin
He ўрадзіла зямля, захварэла:
Колькі тое трывогі на век...
Надрываецца і чалавек,
Захварэла,
Да рук прыкарэла.
I лягло маё роўнае поле:
Hi ўпрасіць, ні ўгразіць —
He падняць.
Па-над ім жураўліная доля
Кружыць з крыкам, нібыта радня.
Хлебадайным было майму роду
Поле, хрышчанае ў агні.
Ах, як ныюць на непагоду
Шчэ і сёння дубоў карані.
Падыміся, збудзіся, зямелькі гаючая
Здратаванае ўшыркі і ўдоўж,
Адспявала, адгаласіла...
Як паранены птах,
Цяжка падае дождж.
Што з таго, што гудуць касмадромы?
Вось зямля мая змоўкла, знямела, як цень,
I з пустымі вачніцамі Дух невядомы
Енчыць поўначы на жываце.
Прыпаду ды халоднага чорнага глею —
Хай сцякае на кроплі жывыя душа.
Зразумею твой боль —
I памру, і знямею,
Дзе сыходзіцца з небам мяжа.
Ала Канапелька
Последние комментарии
6 года 49 недели назад
8 года 18 недели назад
8 года 39 недели назад