Фантазій бог і помыслаў высокіх...

Фантазій бог і помыслаў высокіх
Спусціўся з неба, а лясы далі
Развагі сілу і гаючым сокам
Маёй душы крыніцу налілі.
З палёў жытнёвых — шырыня, і воля,
I хлебадайнай працы неспакой,
З лугоў — касьбы вясёлае раздолле,
А з песняю — сустрэўся над ракой...
Тады скажыце мне: з якой нагоды
Мяне хрысцілі тут валадаром?
Я сын, я сэнс, я дух жывы прыроды.
Астатняе — вучонасці сіндром.

Васіль Зуёнак

Друзья

Хотите дружить? Пишите в обратную связь

Последние комментарии

Сейчас на сайте

Сейчас на сайте 0 пользователя и 0 гостя.

Каталоги

 
Rating All.BY