Эцюд акварэллю
Пнд, 2011-03-14 16:19 — admin
Дагарае неба колерам барвовым,
у смузе ружовай патанае луг,
а за чорным лесам, за хрыбтом яловым —
месяц уздымае вышчарблены круг.
Белыя бярозы з цемры вынікаюць.
Гронкамі рабіна свеціцца наўзбоч.
Шапаціць лістота.
Фарбы высыхаюць.
Колеры і гукі паглынае ноч.
Інга Гаравая
Последние комментарии
6 года 49 недели назад
8 года 18 недели назад
8 года 39 недели назад