Чалавек-гаспадар...

Дзе падзелася рыба?
Чаму мала грыбоў?
Як халодныя шыбы
Вочы мёртвых віроў.
Непрыбранае сучча
Каля згніўшых камлёў —
Хтосьці рэзаў двухручкай
Ці на дом, ці для дроў.
Прыпыняемся з дзядзькам.
Ён нахмурвае твар:
«Людзі з лесам – як з цацкай,
Чалавек – гаспадар...
Нагуляўся і кінуў.
А на ўзлесак паглядзь!»
Ля цыстэрны – бязвінна
Сохнуць дрэвы, крычаць!

Янусь Малец

Друзья

Хотите дружить? Пишите в обратную связь

Последние комментарии

Сейчас на сайте

Сейчас на сайте 0 пользователя и 2 гостя.

Каталоги

 
Rating All.BY

История поиска

-